Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Католікі ЗША падтрымалі сотні праграм развіцця Касцёла ў Афрыцы

Кожны год, у ліпені і жніўні, Касцёл у Злучаных Штатах арганізуе збор сродкаў у дыяцэзіях, парафіях і ў інтэрнэце для фінансавання “Фонду душпастырскай салідарнасці з Касцёлам у Афрыцы”.

У 2019 г. структура падтрымала больш за сотню праграм, звязаных з моладдзю, каталіцкімі школамі, духавенствам, фармацыяй свецкіх вернікаў, прасоўваннем міру ў зонах канфліктаў. На гэта было прызначана амаль 2,5 мільёны долараў.

“У Афрыцы мы працягваем дапамагаць у значным росце Касцёла, які выражаецца ў шматлікіх пакліканнях да святарства і кансэкраванага жыцця ў спалучэнні з велізарнай энергіяй і энтузіязмам моладзі”

, - падкрэсліў кардынал Джозэф Тобін.

Іерарх дадаў, што ў многіх афрыканскіх краінах Касцёл не мае дастатковых рэсурсаў для задавальнення душпастырскіх патрэб фармацыі моладзі, катэхізацыі і падтрымкі семінарый. Акрамя таго, кантынент змагаецца сёння з ростам медыцынскіх і эканамічных патрэб, выкліканых пандэміяй COVID-19. Таму дапамога Фонду душпастырскай салідарнасці стала яшчэ больш актуальнай. Ініцыятыва, якая нарадзілася ў 2004 г., прынесла шмат добрага ў мінулыя гады.
 

24 жніўня 2020, 11:36