Старшыня епіскапату Беларусі: як не цяпер, то калі!
“У гэты складаны час” беларусы з надзеяй глядзяць у будучыню, - заўважыў іерарх. “Трэба распачаць ад перабудовы нас саміх. І гэта адбудзецца, калі мы скажам “так” Богу, “так” Божаму закону, “так” духу Евангелля, “так” правам чалавека, “так” годнасці кожнага чалавека”, - заўважыў старшыня епіскапату Беларусі 22 жніўня 2020 г. у Браславе.
, - сказаў іерарх.
Вернікі Беларусі разам з Багародзіцай паўтараюць сваё “так”, “каб у сучаснасці Бацькаўшчыны заззяла святло Божай ласкі, святло Евангелля, святло праўды, святло любові да бліжняга, каб брат ніколі не падымаў руку супраць брата”, - падкрэсліў арцыбіскуп, завяршаючы ўрачыстасць Маці Божай Валадаркі Азёраў.
“Пакажы яшчэ раз, што ты з’яўляешся нашай Маці! Пакажы яшчэ раз, што ты кожнага з нас ахінаеш сваім плашчом!”, - звярнуўся з малітвай да Маці Божай старшыня Канферэнцыі Біскупаў Беларусі.