Пантыфік сочыць за падрыхтоўкай да Сусветных дзён моладзі
2 верасня 2020 г. партугальскі іерарх прыняў удзел у агульнай аўдыенцыі Святога Айца, пасля якой меў магчымасць паразмаўляць ім.
“Папа вельмі шчаслівы і вельмі спакойны, бо ведае, што праца па падрыхтоўцы да Сусветных дзён моладзі працягваецца. Ён таксама папрасіў нас не забываць пра вымярэнне салідарнасці”, - сказаў біскуп Агуяр.
Па яго словах, Пантыфік выказаў надзею на тое, што падзеі ў Лісабоне сапраўды будуць адпавядаць “ладу жыцця, пачуццям і мове маладых людзей”, каб юнакі і дзяўчаты сталі іх сапраўднымі галоўнымі дзеючымі асобамі.
Першапачаткова запланаваныя на 2022 г. Сусветныя дні моладзі ў Лісабоне былі перанесены на адзін год па прычыне пандэміі каронавіруса. Перадача сімвалаў форума – драўлянага крыжа і абраза Маці Божай, – якая звычайна праходзіць на плошчы св. Пятра ў Пальмовую нядзелю, таксама была перанесена. Цырымонія запланавана на 22 лістапада, на ўрачыстасць Хрыста Валадара Сусвету. Па словах старшыні аргкамітэта Сусветных дзён моладзі, правядзенне гэтага мепапрыемства будзе залежаць ад эпідэміялагічнай сітуацыі, каб не ставіць пад пагрозу здароўе і жыццё яго ўдзельнікаў.