Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Office de L'exaltation de la Sainte-Croix
Расклад Падкасты
Кардынал Луіс Антоніа Тагле. Ілюстрацыйнае фота Кардынал Луіс Антоніа Тагле. Ілюстрацыйнае фота 

Кардынал: Маці Тэрэза – прыклад любові да патрабуючых

Прыклад Маці Тэрэзы з Калькуты не перастае прыцягваць людзей ва ўсім свеце, - заўважыў кардынал Луіс Антоніа Тагле, прэфект Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў.

Ватыканскі іерарх падкрэсліў, што відавочным знакам гэтай паўсюднай сілы, якое валодае “святая самых апошніх”, з’яўляецца той факт, што ў дзень яе смерці і літургічнага ўспаміну, 5 верасня, ААН адзначае Міжнародны дзень дабрачыннасці. Адпаведная дэкларацыя была прынята ў 2012 г. У ёй Маці Тэрэза ўзгадваецца як прыклад любові да патрабуючых, - дадаў кардынал Тагле ў інтэрв’ю Vatican News.

“Прызнаючы, што міласэрная любові вядзе да сацыяльнай згуртаванасць і міру, ААН жадае зацікавіць і мабілізаваць людзей і арганізацыі, заклікаючы дапамагаць іншым шляхам дабрачыннай дзейнасці”, - сказаў ён.

Прэфект падкрэсліў, што для Касцёла гэта значыць нешта большае за дабрачыннасць. “Маці Тэрэза сваім жыццём засведчыла, што першакрыніцай міласэрнай любові з’яўляецца Бог. “Бог ёсць любоў”, - кажа Евангелле. Любоў – імя нашага Бога. Ён аддае сваё жыццё, прабачае грэшнікаў, абараняе слабых, насычае зямлю, пакутуе разам з беднымі і суправаджае пакінутых. У Езусе Хрысце любоў Бога перамагла смерць”, - нагадаў іерарх.

Паводле кардынала Тагле духоўнасць і сведчанне св. Маці Тэрэзы і Місіянерак Божай Любові, могуць дапамагчы нам перажыць нялёгкі час пандэміі. “Усе мы пакліканы здзяйсняць справы міласэрнасці, каб дапамагчы ў патрэбе і садзейнічаць міру і стабільнасці… Сёння больш чым калі-небудзь мы маем патрэбу ў сапраўднай любові з боку сапраўдных людзей”, - сцвердзіў прэфект Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў.
 

06 верасня 2020, 15:02
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930