Кардыналы: актуальная сітуацыя пасля абвяшчэння кансісторыя
На Сакрэтным кансісторыі 5 лістапада 1973 г. Павел VI устанавіў, што колькасць кардыналаў з правам абрання Папы не можа перавышаць 120. Ян Павел II пацвердзіў гэтае правіла ў Апостальскай канстытуцыі Universi Dominici Gregis ад 22 лютага 1996 г.
12 лістапада, да запланаванага кансісторыя, 80 гадоў (узрост, у якім кардыналы страчваюць права ўдзельнічаць у канклаве) споўніцца арцыбіскупу Вашынгтона, кардыналу Уільяму Вюрлу. У 2021 г. 80-гадовы юбілей будуць святкаваць яшчэ 6 кардыналаў. Такім чынам, да канца 2021 г. колькасць кардыналаў-выбаршчыкаў зменшыцца да 122.
У цяперашні час самымі пажылымі кардыналамі з’яўляюцца француз Альбер Ваной (нарадзіўся 24 ліпеня 1923 г.), паляк Генрык Гульбіновіч (17 кастрычніка 1923 г.) і славак Ёзэф Томка (11 сакавіка 1924 г.), а самымі маладымі – цэнтральнаафрыканскі іерарх Дыеданэ Нзапалаінга (нарадзіўся 14 сакавіка 1967 г.), партугалец Хасэ Таленціна Мэндонса (15 снежня 1965 г.) і італьянец Марыё Гамбэці (27 кастрычніка 1965 г.).
Самы вялікі “стаж” прабывання ў Калегіі маюць тры кардыналы: Майкл Мічай Кітбунчу з Тайланда, Алешандры Нашсімэнту з Анголы і Томас Стафард Уільямс з Новай Зеландыі, прызначаныя 2 лютага 1983 г.
Акрамя таго, варта памятаць, што Бэнэдыкт XVI быў прызначаны кардыналам Паўлам VI 27 чэрвеня 1977 г., а Францішак – Янам Паўлам ІІ 21 лютага 2001 г.
Нагадаем, што 25 кастрычніка 2020 г. Папа абвясціў імёны трынаццаці новых кардыналаў, якім на кансісторыі 28 лістапада ўручыць кардынальскія берэты.