Пошук

Арцыбіскуп Вашынгтона Уілтан Грэгары Арцыбіскуп Вашынгтона Уілтан Грэгары 

Новы кардынал з ЗША пра выклікі мясцовага Касцёла

Арцыбіскуп Вашынгтона Уілтан Грэгары распавёў пра дылемы, з якімі сутыкаюцца католікі ў ЗША падчас прэзідэнцкіх выбараў. Ён з’яўляецца першым афраамерыканцам, якога Папа прыме ў Калегію кардыналаў.

Іерарх падкрэсліў, што павага да жыцця ва ўлонні маці павінна быць прыярытэтам. У гэтым кантэксце ён раскрытыкаваў заявы аб тым, што амерыканскі католік не можа галасаваць за дэмакратаў, а таму, хто падтрымлівае аборты, пагражае пекла. На бліжэйшых выбарах католікам варта браць пад увагу “усё каталіцкае сацыяльнае вучэнне”, - сказаў ён у інтэрв’ю АР.

Арцыбіскуп Вашынгтонскі ўзняў пытанне “багатай спадчыны афраамерыканскіх католікаў”. Ён хоча, каб гэта падкрэслівалася ў праграмах каталіцкіх школ. Што тычыцца пытання кампенсацыі рабскай працы чарнаскурых, Грэгары настойвае на індывідуальнай мадэлі: плаціць павінны не дыяцэзія ці Касцёл, а канкрэтная ўстанова, як гэта ўжо адбываецца ў выпадку каталіцкага Універсітэта Джорджтаўна ў Вашынгтоне.

Іерарх спадзяецца, што справа яго папярэдніка, а зараз выдаленага з духоўнага стану Тэадора Маккарыка будзе даследавана “ў поўнай, сумленнай і зразумелай форме”.

Арцыбіскуп Грэгары ўвайшоў у лік 13 іерархаў, якім Францішак на кансісторыі 28 лістапада 2020 г. уручыць кардынальскія берэты.
 

31 кастрычніка 2020, 13:26