Пасяджэнне епіскапату ЗША ў цені “даклада па справе Маккарыка”
Гэта доўгачаканая сустрэча праходзіць упершыню ў віртуальным фармаце з прычыны абмежаванняў, уведзеных падчас пандэміі каронавіруса.
Справа Маккарыка сур’ёзна змяніла праграму двухдзённага пасяджэння. На 450 старонках Даклад прадстаўляе чарговыя крокі ў кар’еры 90-гадовага былога кардынала і святара да яго прызначэння арцыбіскупам Вашынгтона, нягледзячы на шматлікія заявы аб яго злоўжываннях у адносінах да семінарыстаў і маладых святароў.
Вядучыя амерыканскія католікі настойліва патрабуюць прыцягнуць да адказнасці і тых, хто ігнараваў або хаваў злачынствы. Яны чакаюць пакарання касцёльных лідараў за дэзінфармацыю свецкіх вернікаў.
Важнай тэмай сустрэчы стануць таксама прызначэнні ў сем камісій епіскапату, па якіх біскупы ўжо галасавалі па пошце. Будзе выбраны і старшыня Камісіі па адукацыі; каталіцкія школы ў цяперашні час адчуваюць вялікія фінансавыя цяжкасці.
У парадак дня таксама ўключана галасаванне па прапанове прадоўжыць яшчэ на тры гады мандат Спецыяльнай камісіі па расізме. Акрамя таго, біскупы хочуць прыняць стратэгічны план да 2024 г. і бюджэт на 2021 г. Іерархі заслухаюць таксама справаздачу Нацыянальнай камісіі па абароне дзяцей і моладзі.