Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Епіскапат Польшчы ўзгадае ахвяр ваеннага становішча

Старшыня Канферэнцыі Біскупаў Польшчы далучыцца да агульнацыянальнай кампаніі ў памяць аб ахвярах рэпрэсій у перыяд ваеннага становішча 1981-1983 гг.

Вечарам 13 снежня 2020 г. арцыбіскуп Станіслаў Гандэцкі, запаліць сімвалічны зніч у вакне біскупскага палацу ў Познані. Акцыя пройдзе ў 39-ю гадавіну абвяшчэння ваеннага становішча ў Польшчы.

Кампанія праводзіцца ўжо не перш год. Яна нагадвае гістарычны жэст св. Яна Паўла ІІ, які вечарам 13 снежня 1981 г. запаліў агеньчык салідарнасці ў вакне Апостальскага палацу ў Ватыкане. Разам з тысячамі палякаў у розных частках свету зніч запаліў у вакне Белага дома ў Вашынгтоне і тагачасны прэзідэнт ЗША Рональд Рэйган.

На сайце польскага епіскапату паведамляецца, што сімвалічныя агеньчыкі ў вокнах стануць знакам даніны памяці ўсім, хто аддаў жыццё падчас ваеннага становішча, хто згубіў працу і павінен быў пакінуць краіну ў выніку супраціву брутальным дзеянням камуністычных уладаў.

“Запальваючы агеньчыкі свабоды мы даём сведчанне ўдзячнасці людзям і іх сем’ям, якія не пабаяліся цярпець і зносіць рэпрэсіі ў імя фундаментальных правоў чалавека”, - заўважыў Генеральны сакратар Канферэнцыі Біскупаў Польшчы біскуп Артур Мізінскі.
 

13 снежня 2020, 10:04