Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

У 2020 годзе ў свеце загінулі 20 місіянераў

На працягу 2020 г. у розных краінах свету загінулі 20 місіянераў, сярод якіх святары, кансэкраваныя асобы і свецкія вернікі. Сумныя дадзеныя падае каталіцкае інфармацыйнае агенцтва Fides.

Паведамляецца, што на працягу года ў свеце былі забіты восем святароў, адзін законнік, тры манахіні, два семінарысты і шэсць свецкіх вернікаў.

Самым небяспечны кантынентам была Амерыка – на яе абедзвюх частках загінулі восем чалавек: пяць святароў і тры свецкія. У Афрыцы аддалі жыццё сем місіянераў: святар, семінарыст, тры манахіні і два свецкія. У Азіі – тры асобы: святар, семінарыст і свецкі вернік. Найменшая колькасць ахвяр была ў Еўропе: тут загінуў адзін святар і адзін семінарыст.

У справаздачы, падрыхтаванай агенцтвам Fides, заўважаецца, што з 2000 г. у розных краінах свету загінулі 535 прадстаўнікоў Касцёла, сярод якіх пяць біскупаў.
 

31 снежня 2020, 12:07