Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Біскупы сустрэнуцца анлайн і абмяркуюць праблемы Святой Зямлі

21-я Міжнародная біскупская сустрэча салідарнасці з хрысціянамі Святой Зямлі пройдзе ў віртуальным фармаце. Сустрэцца “ужывую” не даў каронавірус.

Плануецца, што з 16 па 21 студзеня 2021 іерархі з адзінаццаці еўрапейскіх і паўночнаамерыканскіх біскупскіх канферэнцый, а таксама з Паўднёваафрыканскай Рэспублікі правядуць некалькі анлайн-канферэнцый.

Штогадовая сустрэча мае на мэце выказаць салідарнасць Паўсюднага Касцёла з хрысціянамі Святой Зямлі і прыцягнуць міжнародную ўвагу да сітуацыі Цэркваў у гэтым рэгіёне. Гэта асабліва важна падчас панавання каронавіруса. Шмат хрысціян працуе ў сферы турызму – у галіне, якая перажывае глыбокі крызіс з пачатку пандэміі.

Сёлетні віртуальны форум, у першую чаргу, арганізаваны для абмену інфармацыяй. Будуць таксама абмеркаваны перспектывы на будучыню. У ім возьмуць удзел, сярод іншага, новы лацінскі Патрыярх Іерусаліма, арцыбіскуп П'ербатыста Піцабала і Апостальскі нунцый у Святой Зямлі, арцыбіскуп Леапольда Джырэлі.

Таксама біскупы пачуюць інфармацыю пра бягучую сітуацыю ў сектары Газа, а ў размовах з прадстаўнікамі навучальных устаноў і студэнтамі пракансультуюцца наконт становішча хрысціянскіх навучальных устаноў у Святой Зямлі.
 

12 студзеня 2021, 11:36