Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

COVID-19 забіў у Італіі каля двухсот дыяцэзіяльных святароў

Як мінімум 204 каталіцкія святары загінулі ў Італіі ў выніку заражэння каронавірусам. Гаворка ідзе толькі пра дыяцэзіяльнае духавенства, без уліку памерлых сярод членаў манаскіх супольнасцей.

Паводле каталіцкай газеты Avvenire, шмат ахвяр было заражана падчас выканання душпастырскіх абавязкаў. З пачатку 2021 г. паведамляецца пра чатыры выпадкі смерці ад віруса сярод італьянскага дыяцэзіяльнага духавенства.

Большасць памерлых – пажылыя людзі, у тым ліку 100-гадовы кс. Альфрэда Бэрталіні з архідыяцэзіі Трэнта. Іншаму святару, Альфрэда Нікалардзі з дыяцэзіі Кома было ўсяго 58 гадоў.
 

07 студзеня 2021, 11:56