Рым: Касцёл імкнецца дапамагаць ахвярам сексуальнага рабства
Паводле афіцыйных дадзеных, летась у Італіі да прастытуцыі было прымушана ад 40 да 45 тыс. чалавек, у тым ліку 3 тыс. непаўналетніх. 70% ахвяр – замежнікі.
Асноўная мэта анлайн-трэнінга – расплюшчыць вочы на праблему сексуальнага рабства ў Рыме. Яго ўдзельнікі даведаюцца, як звязацца з людзьмі, якія падвяргаюцца сексуальнаму гвалту, як прапанаваць ім эфектыўную дапамогу і паведаміць ім пра шанцы выбрацца з палону.
У Рымскай дыяцэзіі ўжо ёсць чатыры групы добраахвотнікаў, якія рэгулярна дапамагаюць ахвярам прастытуцыі. У сувязі з пандэміяй і крызісам гэтыя людзі ўсё часцей і часцей звяртаюцца ў парафіяльныя цэнтры Caritas з просьбай аб матэрыяльнай падтрымцы. У цяперашняй сітуацыі важна, каб усе парафіі Вечнага горада ўсведамлялі існаванне праблемы.
Курс, арганізаваны Рымскім вікарыятам, складаецца з чатырох семінараў у інтэрнэце. Іх правядуць прадстаўнікі асацыяцый, якія штодня змагаюцца з рабствам, у тым ліку сястра Эўджэнія Банэці, старшыня арганізацыі Slaves No More, якой у 2018 г. Францішак даручыў падрыхтоўку Крыжовага шляху ў Калізеі.