Пошук

Кардынал Курт Кох падчас сустрэчы з іерархамі Усходніх Цэркваў. Ілюстрацыйнае фота Кардынал Курт Кох падчас сустрэчы з іерархамі Усходніх Цэркваў. Ілюстрацыйнае фота 

Кардынал Кох: без удзелу вернікаў экуменізм застанецца на паперы

У першую чаргу біскуп нясе адказнасць за экуменізм у сваёй дыяцэзіі, але ён не можа зрабіць усё сам, патрэбныя супрацоўнікі, - звярнуў увагу кардынал Курт Кох, старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству.

Нагодай для інтэрв’ю на партале Руху факаляраў Città Nuova стаў Тыдзень малітваў аб еднасці хрысціян, які пачынаецца 18 студзеня 2021 г.

Іерарх звярнуў увагу на важнасць прыняцця ідэі хрысціянскага адзінства на ўзроўні свядомасці вернікаў, бо саборны дэкрэт аб экуменізме кажа, што ўсе члены Касцёла павінны ўдзельнічаць у экуменічным руху. Без удзелу вернікаў, усё застанецца толькі на паперы.

Важна імкнуцца актыўна прыцягваць моладзь да такой дзейнасці. Духоўны экуменізм і малітва аб адзінстве тут маюць асаблівае значэнне, бо асновай экуменізму з’яўляецца святарская малітва Езуса, які прасіў Айца, каб Яго вучні былі адзінымі. Таксама вельмі важны экуменізм любові: наладжванне сяброўскіх, братэрскіх адносін з прадстаўнікамі іншых веравызнанняў і прыцягненне моладзі да гэтых ініцыятыў, - звярнуў увагу кардынал Кох.

Старшыня Папскай рады таксама згадаў культурны экуменізм, паколькі падзелы і праблемы ў мінулым мелі не тэалагічныя, а культурныя карані, напрыклад, раскол паміж Захадам і Усходам быў у першую чаргу пытаннем культурным. Як прыклад, іерарх прывёў Камісію па культурным супрацоўніцтве з Маскоўскім Патрыярхатам, якая ўжо рэалізавала шмат культурных ініцыятыў у Маскве і Рыме.
 

17 студзеня 2021, 11:51