Арцыбіскуп Мішэль Опэці ў Нотр-Дам дэ Пары. Вялікая пятніца 2020 г. Арцыбіскуп Мішэль Опэці ў Нотр-Дам дэ Пары. Вялікая пятніца 2020 г.  

Абрад мыцця ног у Нотр-Дам у Вялікі чацвер

У Вялікі чацвер сабор Нотр-Дам дэ Пары, знішчаны агнём, стане на час месцам Божага культу. Арцыбіскуп Парыжскі правядзе ў храме абрад абмыцця ног. Акцёры Comédie-Française прадставяць разважанні Мукі Пана.

Стан касцёла, у якім толькі нядаўна пачаліся рамонтныя работы пасля пажару ў красавіку 2019 г., не дазваляе ў поўнай меры правесці літургію Вячэры Пана. Аднак арцыбіскуп Мішэль Опэці зацікаўлены ў паступовым вяртанні рэлігійнага жыцця да сваёй катэдры. Таму ўжо праз два месяцы пасля пажару ён цэлебраваў там Эўхарыстыю. Год таму, у Вялікую пятніцу, у Саборы Парыжскай Божай Маці адбылася малітва перад рэліквіяй цярновага вянка.

Прамую трансляцыю набажэнства правядзе каталіцкае тэлебачанне KTO.
 

30 сакавіка 2021, 12:21