Біскупы краін Еўрасаюза: COVID-19, міграцыя, свабода рэлігіі
Тэмы сустрэчы ўключаюць пытанні, звязаныя з пандэміяй COVID-19, міграцыяйнай палітыкай ЕС і свабодай веравызнання ў Еўропе. Госцем іерархаў будзе Віцэ-старшыня Еўрапейскай камісіі Маргарыціс Шынас.
Праз год пасля ўспышкі пандэміі каронавіруса, у выніку якой загінула больш за 2,5 млн чалавек ва ўсім свеце, біскупы краін Еўрасаюза абмяркуюць стан выхаду з гэтага крызісу ў ЕС і яго дзяржавах-членах. Яны разгледзяць пытанне аб арыентаванасці палітыкі ЕС на чалавека і каштоўнасці, што становіцца ўсё больш актуальным ва ўмовах сацыяльна-эканамічнага ўздзеяння COVID-19.
З Віцэ-старшынёй Еўрапейскай камісіі біскупы абмяркуюць стан "адкрытага, празрыстага і рэгулярнага дыялогу" паміж Цэрквамі і ЕС, як гэта прадугледжана артыкулам 17 Дамовы аб функцыянаванні Еўрапейскага Саюза. Сустрэча стане нагодай агучыць канкрэтныя рэкамендацыі для будучых перамоў па новым Пакце ЕС аб міграцыі і палітыцы прытулку. Яны ўжо былі ўключаны ў пазіцыю, распрацаваную рабочай групай Камісіі Біскупскіх Канферэнцый Еўрапейскай Супольнасці ў снежні 2020 г.
У святле занепакоенасці, якая ўзнікае ў розных краінах у сувязі з выклікам абароны рэлігійнай свабоды ў Еўрасаюзе, біскупы абмяркуюць метады адстойвання гэтага асноўнага права.