Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Messa da Requiem, per soli, coro e orchestra
Расклад Падкасты
Францішак падчас візіту ў санктуарый у Нок. 2018 г. Францішак падчас візіту ў санктуарый у Нок. 2018 г. 

Францішак надасць ірландскаму санктуарыю статус міжнароднага

19 сакавіка 2021 г. ірландскі марыйны і эўхарыстычны санктуарый у Нок будзе афіцыйна прызнаны міжнародным. У гэты дзень Францішак, які прыняў такое рашэнне, дашле відэазварот католікам Ірландыі.

Рэктар санктуарыя, кс. Рычард Гібонс у інтэрв’ю Vatican News узгадаў папскі візіт у Нок падчас візіту ў Ірландыю ў 2018 г. Менавіта тады ён пераканаўся ў важнасці аб'яўленняў, якія адбыліся тут у XIX стагоддзі. Папа ведае што санктуарый можа адыграць важную ролю ў евангелізацыі.

“Аб’яўленні ў Нок былі ўнікальнымі і прыгожымі. У восем вечара 21 жніўня 1879 г. на сцяне касцёла з'явілася вялікае святло. Жыхары невялікай вёскі заўважылі гэта і прыйшлі паглядзець, што адбываецца. Яны ўбачылі Маці Божую, якую суправаджаў з аднаго боку св. Юзаф, а з іншага – Ян Евангеліст, з кнігай Евангелля ў руцэ. У цэнтры быў алтар, над ім параненае, але жывое Ягнё. Былі і анёлы, якія пакланяліся Ягняці. Падчас аб’яўлення не прагучала паслання. Усё адбывалася ў вялікай цішыні на працягу двух гадзін”, - распавёў падрабязнасці гісторыі кс. Гібонс.

Аб гэтым усім засведчылі пятнаццаць вернікаў. Іх апытвала камісія, створаная арцыбіскупам. Яна пацвердзіла адпаведнасць паказанняў і сапраўднасць аб'яўлення, унікальнасць якога заключаецца ў тым, што яно з'яўляецца адначасова і эўхарыстычным, і марыйным.

У выніку ў Нок нарадзілася моцнае апостальства прымірэння. Штогод сюды прыязджае ад 1 да 1,5 мільёна вернікаў. Большасць з іх прыступае да споведзі. Гэта таксама суправаджаецца служэннем суцяшэння для ўсіх, хто хоча паглыбіць досвед сакрамэнтальнага вылячэння.

 

18 сакавіка 2021, 10:26
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031