Ірландскі санктуарый стаў міжнародным – рашэнне Святога Пасаду
Папа адзначыў, што наданне афіцыйнага статусу санктуарыю ў Нок накладае вялікую адказнасць: ірландцы пакліканы гасцінна прымаць усіх пілігрымаў з любых куткоў зямлі, “бачачы ў іх братоў і сясцёр, якія жадаюць дзяліцца сваім досведам малітвы ў духу ўсеагульнага братэрства”.
“Няхай гасціннасць спалучаецца з міласэрнай любоўю і стане дзейсным сведчаннем сэрца, адкрытага для Слова Божага і ласкі Духа Святога, якая дае моц. Няхай эўхарыстычная таямніца, якая аб'ядноўвае нас з уваскрослым Панам і адно з адным, будзе сталай апорай для вернасці нашаму пакліканню вучняў-місіянераў; менавіта такой з’яўляецца Найсвяцейшая Дзева Марыя, якая стала пілігрымам Евангелля свайго Сына. Няхай вас ахоўвае і суцяшае яе міласэрнае аблічча”, - звярнуўся да ірландцаў Францішак.