Імша ў фацімскім санктуарыі. Ілюстрацыйнае фота Імша ў фацімскім санктуарыі. Ілюстрацыйнае фота 

Мільёны вернікаў сочаць за падзеямі ў Фаціме праз інтэрнэт

Улады санктуарыя Маці Божай Ружанцовай у Фаціме абвясцілі, што ў 2020 г. з прычыны пандэміі каронавіруса значна павялічылася колькасць людзей, якія сачылі за падзеямі ў гэтым месцы анлайн.

Статыстыка рэктарата ў Фаціме паказвае, што ў 2020 г. у трансляцыях на YouTube санктуарыя ўдзельнічалі 11 млн чалавек з усяго свету, гэта на 60% больш, чым да пандэміі. Самай папулярнай падзеяй стала 103-я гадавіна заканчэння аб’яўленняў, якая адзначалася 13 кастрычніка 2020 г. За набажэнствам анлайн сачылі адначасова больш за 92 тыс. чалавек. У гэты час таксама значна ўзрасла цікавасць да сайта партугальскага санктуарыя.

У пачатку 2021 г. рэктарат абвясціў, што ў сувязі з пандэміяй і пачаткам падрыхтоўкі да Сусветных дзён моладзі ў Лісабоне ў 2023 г. санктуарый у Фаціме пашырыць сваю прысутнасць у сацыяльных сетках.
 

25 сакавіка 2021, 10:34