Праходзіць васьмідзённая духоўная пілігрымка ў Фаціму
Іерарх, на тэрыторыі дыяцэзіі якога знаходзіцца міжнародны санктуарый, папрасіў католікаў духоўна далучыцца да васьмідзённай пілігрымкі, якая пачалася 14 сакавіка 2021 г.
На працягу года тысячы католікаў едуць у партугальскую Фаціму, дзе Дзева Марыя ў 1917 г. аб'явілася тром пастухам. Васьмідзённая пілігрымка прыцягвае натоўпы людзей з усяго свету, але яе характар у гэтым годзе быў зменены для абароны здароўя людзей, - напісаў кардынал Марту ў спецыяльным пастырскім лісце. У сваіх сацыяльных сетках дыяцэзія Лейрыя-Фаціма будзе дзяліцца відэа, каб дапамагчы вернікам у віртуальнай пілігрымцы.
Іерарх абяцаў малітву ў інтэнцыі спынення пандэміі. У апошні дзень, 21 сакавіка, "я пайду ў Фацімскі санктуарый, несучы ўсіх у сваім сэрцы, і там буду маліцца за вас і за спыненне пошасці пандэміі, даручаючы ўсіх абароне Нябеснай Маці і нашай Заступніцы”, - напісаў ён.
Айцец Карлас Кабэсіньяс, рэктар санктуарыя, запрасіў вернікаў прыняць удзел у "пілігрымцы сэрца", шлях якой будзе не фізічным, а "ўнутраным". Чакаецца, што св. Імшы з удзелам вернікаў улады Партугаліі дазволяць праводзіць з 30 мая.