Пошук

Касцёл Папскага калегіума Nepomucenum перад усталяваннем новага алтара Касцёл Папскага калегіума Nepomucenum перад усталяваннем новага алтара 

Алтар з катэдры ў Брно перавязуць у касцёл папскага калегіума

Мармуровы алтар з катэдры ў Брно, зроблены і ўсталяваны ў 1980-ыя гады, будзе перавезены ў Рым і размешчаны ў касцёле Папскага калегіума Nepomucenum.

У катэдры святых Пятра і Паўла ў Брно пачаліся доўгачаканыя рамонтныя работы, у рамках якіх прэзбітэрый атрымае новы інтэр'ер. Да сярэдзіны мая ў храме будзе ўсталяваны іншы алтар. Новы дызайн інтэр'еру павінен інтэграваць часткі прэзбітэрыя, якія паходзяць з розных перыядаў гісторыі. Аб’яднаўчым элементам стане сетка з бронзы.

Цырымонія асвячэння алтара запланавана на 21 мая 2021 г. Падчас літургіі біскуп Войтэх Цыкрле змесціць у алтары рэліквіі апякункі Чэхіі св. Здзіславы. Узорная жонка і маці, якая належала да Трэцяга Дамініканскага Ордэна, была кананізавана ў 1995 г. у Оламаўцы Янам Паўлам II.

Касцёл Папскага чэшскага калегіума Nepomucenum да гэтага часу не меў пастаяннага алтара. Работы па адаптацыі ў Рыме правядзе чэшскі скульптар Пэтр Вана. Ён стаў вядомы дзякуючы рэканструкцыі калоны Маці Божай у пражскім Старым горадзе ў 2020 г.
 

20 красавіка 2021, 11:24