Кардынал Дзупі: барацьба з вірусам патрабуе рэалізму і адказнасці
Іерарх заўважыў, што вялікім выклікам з’яўленне назапашванне сродкаў, якія будуць неабходны для адбудовы жыцця пасля пандэміі. Патрэбна ўзаемная адказнасць і салідарнасць, каб аказаць падтрымку асобамі, якія ўжо згубілі працу і якія пазбавяцца яе ў бліжэйшай будучыні.
Арцыбіскуп Балоньі выказаў надзею, што актуальныя абмежаванні стануць апошнім вялікім высілкам, але адначасова заўважыў, што іх неабходна прадпрыняць і быць цярплівымі.
Кардынал Матэа Дзупі падкрэсліў, што людзі схільныя разглядаць жыццё як неадкладнае наступства здарэнняў, схільныя жадаць усяго і адразу, але барацьба са злом не з’яўляецца хуткай. Іерарх заклікае быць рэалістамі: змаганне з вірусам патрабуе вялікіх намаганняў. Калі не будзе асабістага ўсведамлення, якое можна ператварыцца ў адпаведныя паводзіны, нічога не зменіцца. Нельга чакаць чароўнага вырашэння праблемы, якое дазволіць жыць так, як мы прызвычаіліся. Вірус – страшны, з ім складана змагацца, ён патрабуе адказнасці цяпер і ў будучыні.
Італьянскі кардынал звярнуў увагу на існаванне шматлікіх сігналаў таго, што людзі адчуваюць неабходнасць у аднаўленні салідарнасці. Калі вірус вядзе да ізаляцыі і эгаізму, то сумесная барацьба з пандэміяй падштурхоўвае нанова адкрыць для сябе значэнне Евангелля і дзяліцца ім. Пандэмія і страх не жадаюць, каб людзі бачылі перад сабой гарызонт, але трэба пераадолець гэта выпрабаванне, памятаючы пра абавязак будавання лепшай будучыні для тых, хто прыйдзе пасля нас.
Кардынал Дзупі падкрэсліў, што Касцёл павінен адказна дапамагаць у барацьбе з вірусам і супрацьдзейнічаць наступствам пандэміі. “Кожная пандэмія выклікае мноства іншых іншых пандэмій: беспрацоўе, збядненне, ізаляцыю, цяжкасці ва ўзаемаадносінах. Усе гэтыя няшчасці не знікнуць разам з перамогай над вірусам. Па гэтай прычыне Касцёл павінен быць Маці, якая клапоціцца пра сваіх дзяцей і дапамагае абараніць жыццё і людзей”, - сказаў арцыбіскуп Балоньі.