Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Dance of the Gaditanian Maidens - The Victory of Spartacus
Расклад Падкасты
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Нямецкі гісторык: тысячы яўрэяў прасілі дапамогі ў Пія XII

Нямецкі гісторык Губерт Вольф з Мюнстэра і яго каманда знайшлі ў ватыканскіх архівах каля 15 тыс. лістоў яўрэяў з усёй Еўропы, якія звярталіся да Пія XII з просьбай дапамагчы пазбегнуць пераследу з боку нацыстаў.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

"Лісты – гэта ўражлівыя асабістыя гісторыі, шакавальныя сведчанні пра пераслед, пакуты і жах падчас нацысцкага праўлення", - падзяліўся Вольф у інтэрв'ю нямецкаму каталіцкаму выданню Herder Korrespondenz.

"Апостальская Сталіца адказвала на заклікі аб дапамозе, калі гэта было магчыма, напрыклад, фінансава, ежай ці прытулкам", - заўважыў гісторык. Часам Пантыфік дапамагаў у адказ на просьбу аб атрыманні візы ці грашах на падарожжа ў іншую краіну, каб пазбегнуць дэпартацыі ў лагеры смерці. Гістарычныя крыніцы паказалі, што Пій XII асабіста чытаў шмат лістоў і прымаў рашэнні аб дапамозе.

Гісторык падрабязна распавядае пра просьбу групы яўрэяў, якім удалося збегчы з Партугаліі ў Бразілію. "У гэтым выпадку Папа дапамог ім атрымаць візы. Апостальскі нунцый у Партугаліі асабіста суправаджаў гэтых людзей, уключаючы дзяцей, у порт Лісабона, адкуль яны змаглі адплыць у Рыа-дэ-Жанейра", - сказаў Вольф.

Гісторык падкрэсліў, што пакуль занадта рана казаць аб грунтоўнай пераацэнцы дзеянняў Пія XII у часы нацыянал-сацыялізму. Але ён перакананы, што вобраз Папы больш складаны, чым гэта прынята лічыць сёння.

Дакументы, адкрытыя групай гісторыкаў на чале з Вольфам, знаходзяцца ў архівах, звязаных з пантыфікатам Пія XII (1939-1958), якія Святы Пасад рассакрэціў год таму. Нямецкі гісторык Касцёла і яго каманда сталі аднымі з першых навукоўцаў, якія атрымалі доступ да іх.
 

30 красавіка 2021, 10:16
Prev
March 2025
SuMoTuWeThFrSa
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031     
Next
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930