Пошук

Папа падчас сустрэчы з бразільскім епіскапатам Папа падчас сустрэчы з бразільскім епіскапатам 

Папа да біскупаў Бразіліі: толькі ў адзінстве пераможам пандэмію

“Толькі ў адзінстве пераможам пандэмію”, – сказаў Папа у відэапасланні да бразільскіх біскупаў, якія сабраліся анлайн на 58-м Пленарным пасяджэнні епіскапату.

На пачатку паслання Святы Айцец выказаў словы блізкасці да тысяч сем’яў, якія страцілі сваіх блізкіх з прычыны COVID-19. Францішак падкрэсліў, што памерлі маладыя і старэйшыя, бацькі і маці, урачы і валанцёры, багатыя і бедныя, святары і біскупы. Аднак “наша вера ва ўваскрослага Хрыста паказвае, што можна перажыць гэты трагічны момант”.

Папа запэўніў, што пандэмію і яе наступствы можна перамагчы, але “толькі калі будзем разам”. Пантыфік заклікаў Касцёл у Бразіліі быць прыладай паяднання і пераадольвання падзелаў і нязгодаў. Дзейнічаючы разам ва ўсіх сферах грамадскага жыцця можна “перамагчы не толькі каронавірус, але і мноства іншых вірусаў, якія з даўніх часоў заражаюць чалавецтва”. Адным з іх, па словах Францішка, з’яўляецца “вірус абыякавасці, які нараджаецца з эгаізму і выклікае сацыяльныя няроўнасці”.
 

16 красавіка 2021, 09:22