Святы Айцец абвясціў апекуна даследчыкаў праблематыкі міру
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Гэта галіна даследаванняў развіваецца па волі Францішка ў Латэранскім універсітэце як асобны навуковы накірунак з 2018 г.
Эрнандэс быў вялікім энтузіястам прымірэння, - адзначыў рэктар папскай ВНУ Вінчэнца Буанома. “Гэта малавядомы аспект дзейнасці новага благаслаўлёнага. Не ўсе ведаюць, што ён аддаў жыццё за мір ва ўсім свеце. Гісторыя адбылася ў кантэксце Першай сусветнай вайны, якая прывяла да шматлікіх ахвяр. Быў падпісаны Версальскі дагавор, які павінен быў не толькі скончыць вайну, але і забяспечыць мір пасля яе. І ў той дзень, напярэдадні сваёй смерці, Хасэ Грэгорыа Эрнандэс сказаў: я аддам сваё жыццё за мір. Ён памёр на наступны дзень, збіты машынай на вуліцах Каракаса”, - распавёў прафесар Буанома.
Навуковец прызнаўся, што менавіта гэта паспрыяла рашэнню Святога Айца звязаць постаць благаслаўлёнага з галіной даследаванняў, якая рыхтуе людзей да працы на карысць міру. “Такім чынам, Хасэ Эрнандэс быў чалавекам міру не толькі як урач для бедных, але і як той, хто зразумеў неабходнасць сапраўднага міру паміж народамі", - сказаў рэктар Lateranum.
Нагадаем, што ў лістападзе 2018 г. Францішак стаў ініцыятарам стварэння ў Латэранскім універсітэце адмысловага міждысцыплінарнага курсу Навукі аб міры. Праграма разлічана на пяць гадоў і прадугледжвае фарміраванне спецыялістаў у будаванні міру з тэалагічным, філасофскім, юрыдычным, эканамічным і грамадазнаўчым вопытам. Адрасатам курса можа стаць кожны, хто мае жаданне сеяць у сучасным свеце зерні культуры міру.