Пантыфік перадаў Арменіі абсталяванне для барацьбы з COVID-19
Аляксандр Панчанка – Ватыкан
Урачыстая падзея прайшла на тэрыторыі Ардынарыяту Армянскай Каталіцкай Царквы ў Ерэване пасля нядзельнай св. Імшы. У прысутнасці прадстаўнікоў мясцовай каталіцкай супольнасці яе правялі Апостальскі нунцый у Арменіі, арцыбіскуп Жазэ Авеліна Бэтанкур, і дырэктар каталіцкага шпіталя Redemptoris Mater у Ашоцку, а. Марыё Кукарола.
Падчас цырымоніі адбылося благаслаўленне новай карэты хуткай дапамогі, аснашчанай сучасным мабільным медыцынскім абсталяваннем, неабходным для аказання дапамогі хворым на каронавірус. Кіраўніцтва шпіталя закупіла таксама дадатковыя сродкі для правядзення тэстаў на COVID-19 і лячэння інфіцыраваных пацыентаў.
Новае абсталяванне было дастаўлена дзякуючы супольным нагаданням Апостальскай нунцыятуры ў Арменіі і Фонда Добрага Самараніна (Fondazione Buon Samaritano), заснаванага св. Янам Паўлам ІІ 12 верасня 2004 г., які дзейнічае пры Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека.
Каталіцкі шпіталь Redemptoris Mater у Ашоцку, дзейнічае на працягу чвэрці стагоддзя, пад кіраўніцтвам законнікаў з Ордэна рэгулярных клерыкаў – слуг хворых, вядомых як каміліяне. У бальніцы медыцынскую дапамогу за сімвалічную плату могуць атрымаць усе, хто мае ў гэтым патрэбу.