Пошук

Ілюстрацыйная выява Ілюстрацыйная выява 

Каталіцкія сямейныя асацыяцыі за раўнавагу паміж сям’ёй і працай

На неабходнасць раўнавагі паміж сямейным жыццём і працай у час дэмаграфічных перамен звярнула ўвагу Еўрапейская федэрацыя каталіцкіх сямейных асацыяцый (FAFCE).

Ян Глінскі - Vatican News

Гэтай тэме быў прысвечаны вэбінар 2 чэрвеня 2021 г. Удзельнікі выказалі перакананне, што галоўнай прыладай устойлівага развіцця ў Еўропе з’яўляецца інвеставанне ў сям’ю.

Падчас анлайн-сустрэчы звярталася ўвага на неабходнасць прызнання Еўрасаюзам ролі мацярынства і бацькоўства, ролі бацькоў у жыцці дзяцей, з улікам прынцыпу субсідыярнасці. Як было падкрэслена, адсутнасць дэмаграфічнай раўнавагі патрабуе гарантавання мужчынам і жанчынам магчымасцей адаптацыі працы да сямейнага жыцця. Няпэўнасць у працаўладкаванні і звязаная з гэтым адсутнасць фінансавай бяспекі не спрыяюць маладым людзям у заснаванні сям’і і пошуку дома.

Падчас форуму прагучала шмат канкрэтных гісторый сучасных сем’яў. Між іншым, была звернута ўвага на мобінг у працоўным калектыве ў адносінах да цяжарных жанчын.

Еўрапейская федэрацыя каталіцкіх сямейных асацыяцый (FAFCE) была заснавана ў 1997 г. і аб’ядноўвае 28 нацыянальных і мясцовых асацыяцый з 18 краін. Яе сакратарыят знаходзіцца ў Бруселі. FAFCE супрацоўнічае з Еўрасаюзам і Радай Еўропы, што дае федэрацыі права накіроўваць сваіх прадстаўнікоў на ўсе пленарныя пасяджэнні, права доступу да праектаў дакументаў і права голасу.
 

04 чэрвеня 2021, 13:31