Францішак падзякаваў карэйцам за мільён на вакцыны для бедных
Папа падзякаваў кардыналу Эндру Ём Су-джунгу за мільён долараў, сабраных у Сеульскай архідыяцэзіі на вакцыны супраць COVID-19 для бедных краін.
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Грошы былі пераведзены ў Ватыкан у маі 2021 г. у адказ на папскі заклік аб гарантаванні вакцынацыі бедных і тых, хто знаходзіцца ў патрэбе.
Падзякаваўшы іерарху за "значны дабрачынны жэст", Францішак адзначыў, што дзякуючы гэтай суме шмат бедных ва ўсім свеце змогуць атрымаць вакцыну праз Апостальскую элемазінарыю.
Сеульская архідыяцэзі пачала збор сродкаў на вакцынацыю ў Велікодную нядзелю. Акцыя будзе працягвацца да 27 лістапада – апошняга дня святкавання юбілею 200-годдзя з дня нараджэння св. Эндру Кім Тэ-гуна, першага каталіцкага святара, які нарадзіўся ў Карэі.
16 ліпеня 2021, 10:55