Папа павіншаваў новага генерала францішканаў з абраннем
Пантыфік павіншаваў новага генерала францішканаў а. Масіма Фузарэлі. Ён запэўніў у сваім благаслаўленні і малітве. “Няхай серафіцкі Айцец, св. Францішак падтрымлівае цябе ў кіраванні братамі”, - пажадаў Папа.
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Выбары 121-га пераемніка св. Францішка правёў у Рыме Генеральны капітул Ордэна меншых братоў. Італьянец змяніў амерыканца, а. Майкла Пэры, які ўзначальваў Ордэн на працягу апошніх шасці гадоў.
А. Фузарэлі носіць францішканскае адзенне з 1982 г. Пасля заканчэння Інстытуцыянальнага тэалагічнага курса ў рымскім Антаніянум ён атрымаў ліцэнцыят па патрыстыцы ў Аўгустыніянум. Займаў розныя пасады ў Ордэне: ад гвардыяна да генеральнага візітатара. У апошнія гады быў пробашчам парафіі св. Францішка з Рыпы ў Рыме і адказным за праграму прыёму бедных.
14 ліпеня 2021, 12:15