Шатландыя: епіскапат чакае візіту Святога Айца
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Прадстаўнік Канферэнцыі Біскупаў Шатландыі заявіў, што мясцовыя іерархі выказваюць сваю малітоўную падтрымку Пантыфіку асабліва зараз, калі ён аднаўляецца пасля нядаўняй аперацыі.
Прэс-сакратар дадаў, што Папа будзе знаходзіцца ў Шатландыі вельмі кароткі адрэзак часу, большую частку якога ён правядзе на COP26. "Нягледзячы на тое, што мы хацелі б бачыць шмат душпастырскіх, экуменічных і міжканфесійных сустрэч падчас яго знаходжання ў нашай краіне, абмежаванне па часе, на жаль, азначае, што такая праграма будзе немагчымай", - сказаў прадстаўнік шатландскага епіскапату.
Раней кардынал Пітэр Тарксан пацвердзіў атрыманне афіцыйнага запрашэння на адрас Пантыфіка з боку арганізатараў кліматычнай канферэнцыі ААН. Дарэчы, магчымасць прыезду на сустрэчу разглядае таксама Патрыярх Канстантынопальскі Барталамей І. Афіцыйную прапанову асабіста прыбыць на саміт Францішку зрабіў і спецыяльны пасланнік урада ЗША па пытаннях клімату Джон Кэры падчас свайго візіту ў Ватыкан.
Кліматычны саміт ААН пройдзе ў Глазга, сталіцы Шатландыі, у лістападзе. Яго мэты ўключаюць: абмежаванне глабальнага пацяплення да 1,5 градусаў Цэльсія, абарону супольнасцей і іх прыроднага асяроддзя пражывання, мабілізацыю да фінансавання праектаў па абароне навакольнага асяроддзя і сумесную працу дзеля паскарэння дзеянняў у гэтым кірунку.