81 год экуменічнай супольнасці ў Тэзэ
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
У ім узнікла жаданне стварыць экуменічную супольнасць, якая будзе жыць Евангеллем і стане знакам прымірэння паміж хрысціянамі. З часам да яго далучыліся два студэнты з Ліёна, а потым – іншыя маладыя людзі. На Вялікдзень 1949 г. у касцёле Тэзэ, перададзеным супольнасці з дазволу нунцыя Анджэла Джузэпэ Ранкалі (будучага папы Яна ХХІІІ), сем чалавек паабяцала жыць у цэлібаце.
Тэзэ і сёння прымае бежанцаў, але перш за ўсё вёска вядомая сустрэчамі тысяч маладых людзей, якія прыязджаюць сюды ў пошуках Бога. "Нягледзячы на тое, што свет моцна змяніўся пасля абяцанняў першых братоў, інтуіцыя брата Ражэ застаецца ў сіле: увесці Бога ў расколіны свету", - сказаў у інтэрв'ю Vatican News брат Алоіс, які цяпер узначальвае супольнасць.