Пошук

Кардынал Шыблі Ланглуа Кардынал Шыблі Ланглуа  

Гаіці: Кардынал Ланглуа пацярпеў у выніку землятрусу

Кардынал Шыблі Ланглуа быў паранены ў выніку землятрусу, які абрынуўся на Гаіці 14 жніўня 2021 г. Аб гэтым паведаміў дырэктар гаіцянскага гуманітарнага агенцтва Catholic Relief Services.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

У інтэрв'ю агенцтву Aci Prensa Акім Рыконда падзяліўся інфармацыяй аб тым, што кардынал Ланглуа, біскуп Ле-Кае і старшыня гаіцянскай біскупскай канферэнцыі, "паранены, але яго жыццю нічога не пагражае". “Мы паразмаўлялі з супрацоўнікамі біскупскага дома ў Ле-Кае, якія паведамілі, што будынак моцна пашкоджаны. На жаль, у ім загінулі тры чалавекі, у тым ліку святар і два супрацоўнікі", - сказаў Рыконда.

Землятрус адбыўся каля 8.30. Эпіцэнтр знаходзіўся ў 12 км на паўночны ўсход ад Сэн-Луі-дзю-Су, гаворыцца ў справаздачы геалагічнай службы ЗША. Прэм'ер-міністр Гаіці Арыэль Анры заявіў у Twitter, што сітуацыя на востраве "драматычная", катаклізм нанёс "вялікую шкоду людзям і маёмасці" у розных муніцыпалітэтах краіны.

15 жніўня 2021 г. Францішак заклікаў міжнародную супольнасць да салідарнасці з насельніцтвам Гаіці. “Узносячы да Пана маю малітву за загінулых, скіроўваю словы падтрымкі тым, хто выжыў, і выказваю пажаданне, каб іх дасягнула дзейсная зацікаўленасць міжнароднай супольнасці: салідарнасць усіх можа аблегчыць наступствы трагедыі”, - сказаў Папа, заклікаючы вернікаў да малітвы за насельніцтва Гаіці.
 

16 жніўня 2021, 11:39