Пасяджэнне бразільскага епіскапату. Ілюстрацыйнае фота Пасяджэнне бразільскага епіскапату. Ілюстрацыйнае фота 

Сустрэча біскупаў-эмерытаў у Бразіліі

Бразільскія біскупы, якія выйшлі на пакой, правядуць адмысловую сустрэчу. Епіскапат краіны – адзін з самых шматлікіх у Касцёле, у ім больш за 400 іерархаў. Сярод іх ажно 162 – біскупы-эмерыты.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

У мясцовай Канферэнцыі Біскупаў ёсць нават спецыяльная камісія, якая займаецца іерархамі-пенсіянерамі і наладжвае камунікацыю паміж імі. Штогод арганізуецца нацыянальныя сустрэча біскупаў-эмерытаў. Шостае па ліку такое мерапрыемства павінна было адбыцца ў 2020 г., але яго адмянілі з прычыны эпідэмічных абмежаванняў.

Сёлетняя сустрэча пройдзе анлайн. Яе тэма будзе тычыцца "ролі біскупа, які выйшаў на пенсію, у сінадальным Касцёле ў кантэксце Генеральнай канферэнцыі Біскупскіх Канферэнцый Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна, а таксама будучага Сінода Біскупаў".

“Гэта магчымасць для кожнага з іх падзяліцца сваім жыццёвым і душпастырскім вопытам, бо ўсе яны ўдзельнічаюць да сённяшняга дня ў душпастырскай працы”, - падкрэсліў кс. Жуан Кандзіда Нэта, прадстаўнік Камісіі.
 

30 жніўня 2021, 13:14