Святы Айцец ухваліў дэкрэты аб прызнанні гераічнасці цнотаў
Аляксандр Панчанка – Vatican News
Гаворка ідзе пра 37-гадовага італьянскага францішканіна а. Плачыда Картэзэ (1907-1944). Падчас Другой сусветнай вайны ён дапамагаў ратаваць людзей, якіх пераследавалі нацысты, за што трапіў у засценкі гестапа ў Трыесты, дзе памёр ад катаванняў.
Пантыфік таксама ўхваліў дэкрэт аб прызнанні гераічнасць цнотаў італьянскай свецкай верніцы Крысціны Чэлы Мачэлін (1969-1995), якая памерла ва ўзросце ўсяго 26 гадоў, адмовіўшыся лячыцца ад рака дзеля захавання здароўя і жыцця дзіцяці, што насіла пад сэрцам.
Трэці дэкрэт тычыўся італьянкі Энрыкі Бельтрамэ Кватрокі (1914-2012), дачкі благаслаўлёных сужонкаў Луіджы Бельтрамэ Кватрокі і Марыі Карзіні, беатыфікаваных у 2001 г. Янам Паўлам ІІ. Энкрыка прагнула наследаваць сваіх братоў і сястру, якія сталі святарамі і законніцай, але прысвяціла жыццё клопату пра пажылых бацькоў, займалася валантарыятам і цярпліва зносіла эканамічныя цяжкасці і праблемы са здароўем.