Пошук

Біскуп Ян Сабіла падс візіту на Данбас Біскуп Ян Сабіла падс візіту на Данбас 

Украіна: складаная душпастырская сітуацыя на Данбасе

Па-ранейшаму цяжкай застаецца сітуацыя на ўсходзе Украіны, дзе з 2014 г. ідзе вайна. Эканамічная няўпэўненасць, стомленасць ад канфлікту і адсутнасць перспектыў характарызуюць жыццё многіх жыхароў Данбаса.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Сітуацыя ў раёнах, падкантрольных сепаратыстам, адрозніваецца. У той час як у Данецку і ў так званай ДНР ёсць адзін рыма-каталіцкі святар, які вядзе душпастырства сярод католікаў, што там застаюцца, у другой сепаратысцкай рэспубліцы, сталіцай якой з'яўляецца Луганск, мясцовыя ўлады не дазваляюць святару выконваць служэнне.

Ксёндз, які працаваў там больш за дваццаць гадоў, не атрымаўшы дазволу вярнуцца ў парафіі, дзе служыў, вымушаны цэлебраваць Імшу для сваіх парафіянаў анлайн, - паведаміў Vatican News біскуп Ян Сабіла. Калі камусьці патрэбна споведзь, у гэтым дапамаге грэка-каталіцкі святар, які застаецца на месцы.

Сам біскуп спрабаваў трапіць на тэрыторыю ЛНР, але не атрымаў дазволу ад сепаратысцкіх уладаў. “Яны зусім не адказваюць на нашы запыты. Мы прапаноўвалі розныя варыянты. Я магу паехаць туды сам ці паслаць іншага святара. Мы чакаем з надзеяй, што нешта зменіцца, і вернікі ў Луганску, Стаханаве і ў іншых месцах атрымаюць магчымасць удзельнічаць у Імшы і прымаць святыя сакрамэнты”, - падзяліўся іерарх.

Біскуп Сабіла прызнаўся, жыхары Данбаса спадзяюцца на малітву за мір, з просьбай аб якой яны звяртаюцца да Паўсюднага Касцёла.
 

16 жніўня 2021, 12:55