Пошук

Эўхарыстыя на распачацце 52-га Міжнароднага эўхарыстычнага кангрэса Эўхарыстыя на распачацце 52-га Міжнароднага эўхарыстычнага кангрэса 

Працягваецца 52-ы Міжнародны эўхарыстычны кангрэс

52-ы Міжнародны эўхарыстычны кангрэс пачаўся Імшой, падчас якой больш за 1200 дзяцей прынялі Першую св. Камунію. Яе ўзначаліў кард. Анджэла Баньяска, старшыня Рады Біскупскіх Канферэнцый Еўропы.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

У гаміліі іерарх нагадаў, што пасланне Евангелля – гэта пасланне міру і адвагі, так неабходнае сучаснаму свету. "Голас вернікаў (...) кажа сучаснаму чалавеку: ты не самотны ў неспрыяльным свеце, ты не самотны перад цудоўнай таямніцай жыцця, ты не самотны са сваім жаданнем вечнай свабоды”, - адзначыў кардынал Баньяска. Ён дадаў, што Касцёл не можа трымаць гэтае пасланне пры сабе: "Касцёл не можа маўчаць, не можа абмяжоўвацца цішынёй; ён павінен падарыць абліччу кожнага чалавека цудоўны бляск уваскрослага Хрыста".

У гэтыя дні некалькі тысяч вернікаў з больш чым 70 краін прымуць удзел у набажэнствах, семінарах і канферэнцыях у залах Hungexpo ў Будапешце. У вячэрнія гадзіны пілігрымы і жыхары сталіцы Венгрыі змогуць паўдзельнічаць у культурных мерапрыемствах, арганізаваных у рамках фестывалю Ars Sacra, які суправаджае Кангрэс.
 

06 верасня 2021, 13:19