Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Шосты біскуп пасля падпісання ватыканска-кітайскай дамовы

У Кітаі атрымаў пасвячэнне новы біскуп, францішканін Цуй Цынчы. Ён – шосты іерарх, прызначаны Францішкам пасля падпісання тры гады таму пагаднення паміж Святым Пасадам і ўладамі КНР.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

“8 верасня 2021 г. ва Ухані, у кітайскай правінцыі Хубэй, адбылося біскупскае пасвячэнне а. Францішка Цуй Цынчы, прызначанага Святым Айцом біскупам Ханькоу-Ухань. Гаворка ідзе пра шостага кітайскага біскупа, прызначанага і высвечанага згодна з нарматыўнай базай Часовага пагаднення аб прызначэнні біскупаў у Кітаі”, - гаворыцца ў заяве Матэа Бруні.

Пагадненне, якое ўзгадаў кіраўнік Залы Друку Святога Пасаду, было падпісана ў Пекіне 22 верасня 2018 г. з агульным жаданнем паспрыяць інстытуцыйнаму дыялогу і ўнесці станоўчы ўклад у жыццё Каталіцкага Касцёла ў Кітаі на карысць кітайскага народа і міру ва ўсім свеце.
 

08 верасня 2021, 14:12