Пошук

Архіепіскап Джасцін Уэлбі падчас экалагічнага форума ў Ватыкане. Архіепіскап Джасцін Уэлбі падчас экалагічнага форума ў Ватыкане. 

Архіепіскап Уэлбі: працаваць разам, каб выратаваць планету

“Мы павінны дзейнічаць, каб выратаваць планету. Не варта звяртацца выключна да палітыкаў. Трэба распачаць працу па развіцці і адукацыі, змяніць уласныя звычкі”, - лічыць архіепіскап Джасцін Уэлбі.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Кіраўнік англіканскай супольнасці звярнуў увагу на тое, што Цэрквы маюць магчымасць пазбегнуць тупіка, які часта ўзнікае ў свеце палітыкі.

Архіепіскап Кентэрберыйскі стаў адным з аўтараў звароту, падпісанага 5 кастрычніка 2021 г. у Ватыкане і адрасаванага лідарам краін, якія збяруцца на кліматычным саміце COP26 у Глазга. У ім гучыць заклік да сусветных лідараў як мага хутчэй дасягнуць нулявых выкідаў вугляроду і фінансава падтрымаць гэты працэс у самых бедных краінах.

“Асобы, адказныя ў нашай супольнасці за інвестыцыі, стварылі кааліцыю, якая дазваляе нам прысутнічаць у кампаніях у якасці акцыянераў і імкнуцца разам з імі знізіць выкіды вуглякіслага газу. Мы выкарыстоўваем свой уплыў для развіцця бізнесу, спрыяльнага нашаму агульнаму дому”, - распавёў англіканскі іерарх у інтэрв'ю Vatican News.

Аднак гэтага недастаткова, лічыць ён. “Нам трэба змяніць свае звычкі – урадам, прадпрыемствам і ўсім нам. Урады павінны змяніць гандлёвыя правілы і падатковае заканадаўства, каб заахвоціць да зялёнай эканомікі будучыні. Прадпрыемствы павінны змяніць практыку і адмовіцца ад вугляроду, а рэлігійныя групы павінны ўдзельнічаць у гэтым працэсе, дзейнічаючы, заклікаючы да змен і фарміруючы грамадскую думку", - перакананы Архіепіскап Кентэрберыйскі.
 

07 кастрычніка 2021, 10:48