Пошук

Узбярэжжа Кале. Ілюстрацыйнае фота Узбярэжжа Кале. Ілюстрацыйнае фота 

Францыя: дабрачынцы просяць Папу абараніць мігрантаў

Французскія каталіцкія дабрачынцы звярнуліся да Францішка з просьбай закрануць падчас сустрэчы з прэм'ерам Жанам Кастэксам тэму гуманнага падыходу да бежанцаў у краіне.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Secours Catholique, французскі Caritas, абвінаваціў урад у бесчалавечным абыходжанні з бежанцамі ў Кале. Гэта ў асноўным тыя, каму не ўдалося патрапіць у Вялікабрытанію. Дабрачынцы лічаць, што французскія ўлады ўжываюць псіхалагічнае і фізічнае насілле супраць іх. Гаворка ідзе пра штодзённае высяленне, канфіскацыю намётаў і іншай маёмасці, якая належыць гэтым людзям. Французскі Caritas заклікаў спыніць такія практыкі хаця б на зіму.

Каб звярнуць увагу на праблему, тры асобы абвясцілі галадоўку ў касцёле св. Пятра ў Кале. Сярод іх кс. Філіп Дэместэр, капелан Secours Catholique ў гэтым горадзе. На яго думку, жорсткія паводзіны ўладаў – гэта паказальная акцыя ўрада, які з улікам прэзідэнцкіх выбараў у наступным годзе хоча паказаць грамадскасці, што Эмануэль Макрон умее сумяшчаць гасціннасць з цвёрдасцю ў падыходзе да мігрантаў.
 

18 кастрычніка 2021, 12:50