Кардынал О’Мэйлі: ствараецца сетка абароны непаўналетніх
Ян Глінскі - Vatican News
Сабраць кіраўнікоў Касцёла і абаронцаў непаўналетніх з Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, каб з яшчэ большай увагай разгледзець праблему сексуальнага злоўжывання ў гэтым рэгіёне, - так кардынал Шон Патрык О'Мэйлі, акрэсліў мэту міжнароднай канферэнцыі “Наша супольная місія – абарона дзяцей Божых”.
У форуме, які праходзіў 19-21 верасня, прымалі ўдзел дэлегаты з 20 краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, якія прадстаўлялі Касцёл у Беларусі, Польшчы, Албаніі, Харватыі, Славеніі, Венгрыі, Румыніі, Сербіі, Чарнагорыі, Паўночнай Македоніі і Косаве.
Як адзначыў кардынал О'Мэйлі, удзельнікі канферэнцыі дзяліліся сваімі ведамі і рэсурсамі, якія могуць дапамагчы палепшыць палітыку і структуры прадухілення сексуальных злоўжыванняў у лакальных умовах. Канферэнцыя, як заўважыў cтаршыня папскага ведамства, была “першым крокам на шляху да стварэння больш шырокай сеткі абароны паміж касцёльнымі рэчаіснасцямі рэгіёну”.
На працягу чатырох дзён біскупы, настаяцелі мужчынскіх і жаночых манаскіх ордэнаў і таварыстваў, а таксама свецкія асобы, якая займаюцца абаронай дзяцей і моладзі, слухалі даклады і дыскутавалі ў групах пра духоўныя, тэалагічныя, прававыя і душпастырскія аспекты крызісу, звязанага з сексуальным злоўжываннем непаўналетніх святарамі.
Канферэнцыя была арганізавана Папскай камісіяй па абароне непаўналетніх у супрацоўнітцве з Канферэнцыяй Біскупаў Польшчы і пры фінансаванні Фонда св. Юзафа польскага епіскапату.