Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Кітай: курс для свецкіх катэхетаў

Катэхеты павінны быць “хрысціянамі новага часу” і сведкамі Хрыста ў сучасным кітайскім грамадстве, падкрэслівалася на 6-м Курсе для свецкіх катэхетаў, якія працуюць у сямі дыяцэзіях правінцыі Сычуань.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Курс праходзіў з 11 па 17 кастрычніка 2021 г. у Сычуаньскай вышэйшай духоўнай семінарыі. З прычыны пандэміі колькасць удзельнікаў абмежавалі да 60 чалавек. Ён стаў адказам на Апостальскі ліст Antiquum Ministerium, якім Францішак устанавіў у Касцёле паслугу катэхета.

Удзельнікам з мацерыковай часткі Кітая прачыталі лекцыі па катэхетыцы, касцёльным вучэнні, літургіі і сакрамэнтам, каталіцызме ў Кітаі, мясцовай культурнай традыцыі і рэлігійнай інкультурацыі. Усё гэта было сканцэнтравана вакол папскага дакумента. Падкрэслівалася важная роля катэхетаў у гісторыі Касцёла ў Кітаі і ў жыцці Паўсюднага Касцёла, што мела на мэце матываваць удзельнікаў адчуваць сябе больш адказнымі за евангелізацыю. Таксама быў паказаны ўклад місіянераў у развіццё літургічнага жыцця і пераклад катэхізіса на кітайскую мову. Запрошаныя падзяліліся сваім душпастырскім і катэхетычным вопытам.
 

18 лістапада 2021, 12:34