Пошук

Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Нунцый на Кіпры: візіт Папы – гэта чарговы крок да адзінства

Візіт Папы – гэта чарговы крок да аб’яднання Кіпра, да ўмацавання тоеснасці жыхароў вострава і да адзінства з праваслаўем, - лічыць Апостальскі нунцый у гэтай краіне арцыбіскуп Адольфа Ціта Ільяна.

Ян Глінскі – Vatican News

Як заўважыў ватыканскі дыпламат, надзея кіпрыётаў заўважная ўжо ў лагатыпе папскай пілігрымкі, на якім змешчана аліўная галінка і пшанічны колас – сімвалы смутку па міры і адзінстве падзеленай ужо амаль на працягу 50 гадоў краіны.

“Нягледзячы на падзелы і эканамічны крызіс, хрысціянства на выспе жывое, і гэта можа дапамагчы ў будаванні адзінства. Першыя крокі ў гэтым кірунку мы зрабілі ўжо з Бэнэдыктам XVI адзінаццаць гадоў таму. Чарговы мы робім з Францішкам”, - адзначыў іерарх.

“Гэта крокі, якія прычыняюцца да дасягнення адзінства, разумення, будавання пачуцця нацыянальнай годнасці, што з часам прывядзе да заснавання аб’яднанай Рэспулікі Кіпр. Папа Францішак можа вельмі дапамагчы, бо ён надае вялікую ўвагу караням і народу, які мае веру дзякуючы сваім продкам – пачынаючы ад св. Барнабы, праз якога вера дайшла да мноства рэгіёнаў Еўропы. Святога Айца вельмі чакаюць усе супольнасці краіны. Смела магу гэта казаць, бо я наведаў іх усе, – сцвердзіў арцыбіскуп Адольфа Ціта Ільяна. – Мы цешымся таксама дасканалымі адносінамі мясцовых уладаў з Ватыканам. Улады ставяцца да Папы і яго дзейнасці з вялікай пашанай. Такая пазіцыя таксама можа паспрыяць будаванню адзінства краіны і нацыі. Апостальскае падарожжа будзе крокам і ў адносінах з праваслаўем, якое дамінуе на востраве“.
 

03 снежня 2021, 08:32