Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота 

Бельгійскія біскупы адклалі візіт ad limina

Новая хваля пандэміі каронавіруса, звязаная з варыянтам Omicron, прывяла да таго, што запланаваны на пачатак лютага візіт бельгійскіх біскупаў ad limina Apostolorum быў перанесены на больш позні тэрмін.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Каталіцкі епіскапат Бельгіі лічыць безадказным у цяперашніх умовах ехаць групай у Рым і ўдзельнічаць у шматлікіх сустрэчах, запланаваных на працягу аднаго тыдня.

Кардынал Марк Уэле, прэфект Кангрэгацыі па справах біскупаў, задаволіў просьбу аб адтэрміноўцы. Новая дата будзе вызначана па ўзгадненні з бельгійскімі біскупамі, паведамілі ў Бруселі.

Раней па тых жа прычынах ужо ў другі раз адмяніў свой візіт ad limina ў Ватыкан каталіцкі епіскапат Нідэрландаў. У канцы 2021 года тое ж зрабілі іерархі з Аўстрыі.

Каталіцкія біскупы прыкладна кожныя пяць-сем гадоў асабіста прадстаўляюць Пантыфіку справаздачы аб сітуацыі ў сваіх дыяцэзіях.
 

25 студзеня 2022, 10:51