Пошук

Cookie Policy
The portal Vatican News uses technical or similar cookies to make navigation easier and guarantee the use of the services. Furthermore, technical and analysis cookies from third parties may be used. If you want to know more click here. By closing this banner you consent to the use of cookies.
I AGREE
Падчас беатыфікацыі мучаніцаў грамадзянскай вайны ў Сальвадоры Падчас беатыфікацыі мучаніцаў грамадзянскай вайны ў Сальвадоры 

Пантыфік адзначыў сведчанне мучанікаў з Сальвадора

Святы Айцец звярнуў увагу вернікаў на прыклад і евангельскае сведчанне чатырох новых благаслаўлёных, мучанікаў за веру часоў грамадзянскай вайны ў Сальвадоры.

Аляксандр Панчанка – Vatican News

49-гадовы езуіт, ксёндз Руціліа Грандэ Гарсія, 72-гадовы катэхет Мануэль Саларсана і 17-гадовы Нэльсан Руціліа Лемус былі забіты 12 сакавіка 1977 года, а 57-гадовы францішканін, айцец Косма Спэсота – 14 чэрвеня 1980 года. Гэтыя два святары і два свецкія вернікі сталі першымі благаслаўлёнымі ў 2022 годзе. Іх урачыстая беатыфікацыя адбылася 22 студзеня ў Сан-Сальвадоры.

“Яны стаялі на баку бедных, даючы сведчанне Евангелля ў праўдзе і справядлівасці аж да аддання жыцця. Няхай іх гераічны прыклад абудзіць ва ўсіх прагненне быць адважнымі ў будаванні братэрства і супакою”, - сказаў Францішак пасля малітвы Анёл Панскі, якая 24 студзеня 2022 года прайшла на плошчы святога Пятра ў Ватыкане.

Новыя благаслаўлёныя аддалі жыццё за веру падчас грамадзянскай вайны ў Сальвадоры, якая працягвалася з 1979 па 1992 год паміж уладамі краіны, якія падтрымлівалі ўльтраправыя “эскадроны смерці”, і марксісцкімі сіламі, аб’яднанымі ў Фронт нацыянальнага вызвалення.

Ксёндз Руціліа Грандэ Гарсія быў пробашчам у невялікім мястэчку. Ён рупліва клапаціўся пра бедных парафіян, у духу рашэнняў Другога Ватыканскага Сабору заахвочваў свецкіх да актыўнага ўдзелу ў жыцці Касцёла і грамадства, і без страху выкрываў злоўжыванні мясцовых ваенных і мясцовых алігархаў, за што неаднаразова атрымліваў пагрозы фізічнай расправы.

12 сакавіка 1977 года аўтамабіль, на якім ён вяртаўся з мястэчка Сан-Хасэ, дзе праводзіў цэлебрацыі ў гонар святога Юзафа, быў абстраляны з кулямёта. Разам з ім у машыне былі Мануэль Саларсана, Нэльсан Лемус і трое дзяцей. Святар і свецкія вернікі загінулі, а дзеці здолелі выжыць. Ксёндз Гарсія быў сябрам іншага сальвадорскага мучаніка – арцыбіскупа Оскара Рамэра, які быў забіты падчас святой Імшы ў 1980 годзе за тое, што бараніў бедных і ахвяр пераследу. Францішак, будучы святаром, таксама сябраваў з ім.

Яшчэ адзін новы благаслаўлёны, айцец Косма Спэсота, паходзіў з Італіі. У 1950 годзе прыбыў у Сальвадор у якасці місіянера. Падчас грамадзянскай вайны ён выступаў за дыялог і прымірэнне, выкрываў злачынствы вайсковай хунты і сіл, якія падтрымлівае яе. Таксама атрымліваў пагрозы фізічнай расправы. Быў застрэлены 14 чэрвеня 1980 года ў касцёле, у той момант калі рыхтаваўся да нядзельнай святой Імшы. Перад смерцю ён паспеў прыняць святую Камунію і прабачыць сваіх забойцаў.
 

24 студзеня 2022, 14:27
Prev
April 2025
SuMoTuWeThFrSa
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930   
Next
May 2025
SuMoTuWeThFrSa
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031