Пошук

Каталіцкія ардынарыі ў Святой Зямлі з кардыналам Леанарда Сандры Каталіцкія ардынарыі ў Святой Зямлі з кардыналам Леанарда Сандры 

Святая Зямля: Касцёл размаўляе пра перспектывы Сінода

Каталіцкія ардынарыі ў Святой Зямлі (AOCTS) успрымаюць Сінод па сінадальнасці, ініцыяваны Францішкам, як магчымасць слухаць і вучыцца ў некаталіцкіх Цэркваў у рэгіёне.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

“Мы хочам не толькі інфармаваць вас аб гэтым працэсе, але і пачуць усё, што вы можаце нам сказаць”, - напісалі іерархі ў сваім лісце да кіраўнікоў некаталіцкіх канфесій, прысутных у Святой Зямлі.

У кантэксце Тыдня малітваў аб еднасці хрысціян біскупы зрабілі акцэнт на братэрскіх адносінах з іншымі хрысціянскімі супольнасцямі. Яны нагадалі словы Папы пра тое, што католікі могуць шмат чаму навучыцца ў праваслаўных у ажыццяўленні сінадальнасці, таму каталіцкае духавенства, на іх думку, павінна падтрымліваць кантакты са святарамі і душпастырамі хрысціянскіх канфесій рэгіёна.

Мэтай Сінода ў перыяд крызісу на ўсіх узроўнях з'яўляецца абнаўленне Касцёла. “Нашы вернікі знясіленыя, часта імі авалодваюць роспач і страх, калі думаюць пра будучыню хрысціян у нашым рэгіёне, ёсць і зусім цёмныя думкі”, - прызналіся біскупы. Яны лічаць, што сёння “ўсім патрэбна аднаўленне энергіі і рэфлексія на тэму веры”.
 

27 студзеня 2022, 10:23