Біскуп Анатоліі: міграцыя – агульная справа ўлад і Касцёла
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Біскуп Паола Біцэці прымае ўдзел у сустрэчы біскупаў і мэраў Міжземнаморскага рэгіёну, якая распачалася 23 лютага 2022 года ў Фларэнцыі. 27 лютага на яе прыбудзе папа Францішак.
Адной з ключавых тэм форума стане міграцыя. У 2021 годзе амаль 3,5 тысячы чалавек загінулі, спрабуючы патрапіць па моры і сушы ў краіны Еўрасаюза. “Пандэмія яшчэ больш падкрэсліла неабходнасць пошуку рашэнняў гэтай праблемы, якой яшчэ не надавалася належнай увагі”, - заўважыў іерарх.
“Перакананы, што саюз паміж краінамі Міжземнаморскага басейна і Касцёлам неабходны для пабудовы агульнага фронту ў пошуку рашэнняў праблемы міграцыі, якая вядзе да смерці і пакут вялікай колькасці людзей. Рэлігійныя лідары робяць усё магчымае, каб дапамагчы. Праблема заключаецца ў палітыках, якія жывуць замкнёнымі ва ўласным свеце, трымаюцца за сваё бачанне і загароджваюць свае краіны ад мігрантаў, не разумеючы, што гэта рашэнне належыць да кароткатэрміновай перспектывы”, - заявіў Біцэці ў інтэрв’ю Vatican News.