Кардынал Паралін размаўляў з кіраўніком грэка-католікаў Украіны
Аляксандр Амяльчэня - Vatican New
Кіраўнік Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы праінфармаваў Дзяржсакратара Яго Святасці аб служэнні ў цяперашняй напружанай атмасферы і падзякаваў за пастаянную ўвагу Апостальскай Сталіцы. Асаблівую падзяку ён выказаў за нядзельны заклік Францішка да малітвы за мір ва Украіне і прадухіленне пагрозы вайны.
“Украінскі народ адчувае асаблівы клопат Святога Айца аб міры ва Украіне і высока цэніць дыпламатычныя намаганні Святога Пасаду на карысць пераадолення цяперашняга міжнароднага крызісу”, - адзначыў Архіепіскап Кіева-Галіцкі.
“У гэты трывожны час жадаю выказаць вам, Ваша Эксцэленцыя, епіскапату, духавенству і вернікам Царквы, якую вы ўзначальваеце, і ўсяму ўкраінскаму народу словы падтрымкі Апостальскай Сталіцы і нашу салідарнасць, а таксама запэўніць у малітве за ўсіх вас”, - сказаў кардынал Паралін, якога цытуе афіцыйны сайт Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы.