Пошук

Падчас сустрэчы Францішка і Кірыла ў Гаване Падчас сустрэчы Францішка і Кірыла ў Гаване 

Маскоўскі Патрыярхат: сёлета сустрэча Францішка і Кірыла

Мы рыхтуем другую сустрэчу Францішка і Кірыла, - паведаміў у інтэрв’ю французскаму каталіцкаму тэлебачанню KTO старшыня Аддзела знешніх царкоўных сувязей Маскоўскага Патрыярхату.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Мітрапаліт Іларыён прызнаўся, што абмяркоўвае дэталі з старшынёй Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству, кардыналам Куртам Кохам. Ён заявіў, што пакуль не можа назваць дату і месца, але ў абмеркаванні гэтай тэмы ўжо дасягнуты прагрэс. “Спадзяюся, што сустрэча адбудзецца на працягу бягучага 2022 года”, - сказаў праваслаўны іерарх падчас інтэрв'ю.

Адказваючы на пытанне аб унутранай сітуацыі ў праваслаўі, ён патлумачыў, што кароткае інтэрв’ю не дае яму магчымасці растлумачыць складаныя праблемы, якія прывялі да ўнутранага крызісу ў адносінах паміж Праваслаўнымі Цэрквамі.

У ранейшай заяве для гэтага тэлеканала Мітрапаліт Іларыён падкрэсліў, што на запланаванай сустрэчы Пантыфіка з Маскоўскім Патрыярхам не будуць абмяркоўвацца тэалагічныя пытанні, гаворка пойдзе пра сітуацыю паслядоўнікаў Хрыста ў сучасным свеце, які становіцца ўсё больш варожым да хрысціянства. Ён прывёў прыклад Блізкага Усходу і Афрыкі. Плануецца, што Францішак і Кірыл паразмаўляюць, між іншым, пра будучыню хрысціянства і выкажуць падтрымку вернікам, якія пакутуюць у выніку пераследу.
 

16 лютага 2022, 11:12