Пошук

Папа з кардыналам Луісам Рафаэлем Сако Папа з кардыналам Луісам Рафаэлем Сако 

Пантыфік ухваліў перайменаванне Халдэйскага Патрыярхату

Каталіцкі Патрыярхат халдэйскага абраду атрымаў новую назву: цяпер ён будзе называцца Багдадскім Патрыярхатам.

Аляксандр Амяльчэня - Vatican News

Падчас сінадальнай сесіі, якая прайшла ў Багдадзе 9-14 жніўня 2021 года іерархі усходне-каталіцкай Царквы прынялі рашэнне аб змене назвы супольнасці, раней вядомай як Вавілонскі Халдэйскі Патрыярхат. Новую назву ўхваліў папа Францішак, прыняўшы просьбу Патрыярха, кардынала Луіса Рафаэля Сако. Аб гэтым рашэнні ў Ватыкане абвясцілі 19 лютага 2022 года.

Халдэйская Каталіцкая Царква, якая існуе з 1553 года, з'яўляецца адной з самых аўтарытэтных супольнасцей на Блізкім Усходзе. Гэта каталіцкая галіна Асірыйскай Царквы Усходу знаходзіцца ў поўнай еднасці з Рымам і налічвае каля 500 тысяч вернікаў, каля паловы якіх жыве ў Іраку.
 

20 лютага 2022, 12:26