Арцыбіскуп Галахер распачаў візіт у Боснію і Герцагавіну
17 сакавіка 2022 года распачаўся афіцыйны візіт Сакратара па адносінах Апостальскай Сталіцы з дзяржавамі арцыбіскупа Пола Рычарда Галахера ў Боснію і Герцагавіну.
Аляксандр Панчанка – Vatican News
Падарожжа будзе працягвацца да 20 сакавіка. У яго рамках запланаваны шэраг перамоў, візітаў і цэлебрацый. Арцыбіскуп Галахер сутрэнецца з Віцэ-старшынёй Савета міністраў і Міністрам замежных спраў Босніі і Герцагавіны Бісерай Туркавіч, прадстаўнікамі Парламенцкай асамблеі, членамі Прэзідыума, а таксама з каталіцкімі біскупамі балканскай краіны.
Ватыканскі дыпламат узначаліць тры святыя Імшы: ў інтэнцыі міру ў катэдральным касцёле Сараева, ў інтэнцыі прымірэння ў катэдральным касцёле Баня-Лукі і ў катэдральным касцёле Мостара. Акрамя таго ён наведае лагер для бежанцаў у мястэчку Ушывак і сустрэнецца з Апостальскім візітатарам для парафіі ў Меджугор’і.
17 сакавіка 2022, 10:07