Касцёл у Еўропе моліцца за мір для Украіны
На працягу Вялікага посту старшыні епіскапатаў Еўропы будуць цэлебраваць Імшы ў інтэнцыі міру і маліцца за тых, хто загінуў у выніку вайны ва Украіне і пандэміі COVD-19.
Аляксандр Амяльчэня - Vatican News
Аб гэтым заявіў арцыбіскуп Гінтарас Грушас, старшыня Рады Біскупскіх Канферэнцый Еўропы (ССЕЕ). “Мы хочам далучыцца да голасу Папы, які заклікае да спынення выкарыстання зброі, неадкладнага спынення вайны ва Украіне і ініцыятыў на карысць міру”, - гаворыцца ў заяве, падпісанай Мітрапалітам Віленскім.
Касцёл у Еўропе падчас Вялікага посту таксама жадае выказаць сваю салідарнасць з тымі, хто пацярпеў і ўсё яшчэ змагаецца з каронавірусам. Да ініцыятывы далучацца ўсе еўрапейскія біскупскія канферэнцыі, і кожны епіскапат арганізуе прынамсі адно адмысловае набажэнства.
02 сакавіка 2022, 11:37